Лукашэнка даручыў адрамантаваць манумент "Тры сястры"

11/02/2019 - 18:55

Аляксандр Лукашэнка даручыў адрамантаваць манумент Дружбы, вядомы таксама як "Тры сястры". Ён знаходзіцца на мяжы трох краін, былых савецкіх рэспублік — Беларусі, Украіны і Расіі. Манумент быў усталяваны 44 гады таму.

Як інфармуе "Гомельская праўда", сродкі на рэканструкцыю вылучыць бюджэт вобласці. Працы пачнуцца вясной і скончыцца ў пачатку лета. Будзе добраўпарадкаваная і тэрыторыя каля манумента.

gp.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі