Лукашэнка дачакаўся: Беларусь прынялі ў ШАС

04/07/2024 - 07:17

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС у Астане / president.gov.by

Беларусь прынялі ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Адпаведнае рашэнне было падпісана 4 ліпеня падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС у Астане. Цяпер у гэтай арганізацыі дзясятак членаў. Акрамя Беларусі, гэта — Індыя, Іран, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Пакістан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.

Уступленне ў ШАС — даўняя мара Аляксандра Лукашэнкі. Доўгі час РБ у арганізацыю не прымалі. З 2010-га яна лічылася "партнёрам па дыялогу", а з 2015-га мела статус назіральніка.

Лукашэнка бачыць у ШАС "не проста міжнародную арганізацыю", а "стратэгічную перспектыву". 

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва аформілася ў 2002 годзе. Сваімі мэтамі яна называе "стабільнасць і бяспеку ў рэгіёне, барацьбу з тэрарызмам і экстрэмізмам, развіццё эканамічнага, энергетычнага, навуковага і культурнага ўзаемадзеяння, пабудову новага дэмакратычнага, справядлівага і рацыянальнага палітычнага і эканамічнага міжнароднага парадку". Па даных Сусветнага банка за 2023 год, сукупная доля краін-удзельніц ШАС у сусветным ВУП складала 32,4% (26,6% з якіх — ВУП КНР і Індыі).

Са студзеня 2022 года генеральным сакратаром ШАС быў кітаец Чжан Мін. У Астане яго змяніў прадстаўнік Казахстана Нурлан Ермекбаеў.

kommersant.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі