Лукашэнка: Асабіста я ні пра які рэферэндум нават не думаў

24/04/2018 - 09:21

"Раз і назаўжды хачу сказаць: я ніколі не дзейнічаў несумленна ў адносінах да нашых людзей і ніколі на гэта не пайду. Я ведаю, адкуль я прыйшоў і як перамог на выбарах. З народам гуляць нельга, інчачй будзе — як у Арменіі", — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас Паслання беларускаму народу і парламенту. 

"Калі будзе рэферэндум, гэта будзе сказана загадзя, паводле закону. Асабіста я ні пра які рэферэндум нават не думаў. Нам цяпер не да рэферэндумаў", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Калі нехта лічыць што мы прымем Канстытуцыю і створым умовы для майданаў і майданутых, гэтага ў краіне не будзе, пакуль я прэзідэнт", — перасцярог Лукашэнка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі