Лукашэнка абяцае апублікаваць новы праект Канстытуцыі праз "дзень-два"

23/12/2021 - 08:05

Бліжэйшымі днямі будзе апублікаваны новы праект Канстытуцыі, заявіў Аляксандр Лукашэнка

"Дзень-два выпраўляем памылкі, расстаўляем коскі, выносім на абмеркаванне цяперашні праект Канстытуцыі", — прыводзіць словы Лукашэнкі дзяржагенцтва БЕЛТА.

Сённяшняе пасяджэнне працоўнай групы ён назваў выніковым перад публікацыяй праекта Канстытуцыі.

Рэферэндум па новай Канстытуцыі ўлады плануюць правесці ў лютым 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі