Лойка: галоўны вораг рэжыму Лукашэнкі — сам Лукашэнка

28/06/2025 - 16:48

Вольга Лойка / euroradio.fm

Сітуацыя ў Беларусі нестабільная — такую думку выказала ў эфіры Еўрарадыё эканамічная аглядальніца Вольга Лойка.

“Беларусь сама сабе страляе то ў нагу, то не ў нагу. Краіна, у якой скончылася бульба — што ў ёй увогуле можна прагназаваць? І ўсё зрабілі самі: тут ніякіх “збеглых”, ніякага Захаду, ніякага Трампа — нічога. Мы зрабілі гэта самі. І, гледзячы па тым, як гэта робіцца цяпер, зробім яшчэ не раз”, — упэўненая Вольга Лойка.

Аглядальніца дадае: “Галоўны вораг рэжыму Лукашэнкі — сам Лукашэнка”.

“Які нейкія рэчы не робіць зусім свядома, нейкія патрабуе зрабіць. Лепш бы ён гэтага не рабіў. Ну, рэжым нестабільны. Сітуацыя ў Расіі нестабільная. Эканоміка — тэмпы росту зніжаюцца, запавольваецца прамысловая вытворчасць, расце інфляцыя.

Гэта ўсё той жа навес, у нас ёсць беларускі балкон і беларускі навес. Як бы гэты навес не абрынуў гэты балкон”, — адзначыла Лойка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі