Аргенцінскі футбаліст Ліянэль Месі змяніў імідж і пафарбаваўся ў бландына. Фотаздымкі "абноўленага" Месі з'явіліся ў сацыяльных сетках. У прыватнасці, фатаграфію з Месі-бландынам апублікаваў Луіс Суарэс у Фэйсбуку.
29-гадовы форвард "Барселоны" зараз знаходзіцца на перадсезонным зборы свайго клуба.
Пасля Кубка Амерыкі, дзе Месі разам са зборнай Аргенціны заваяваў срэбра, футбаліст абвясціў, што хоча завяршыць міжнародную кар'еру.