"Ліверпуль" адарваўся ад "Манчэстар Сіці" ўжо на 19 ачкоў

30/01/2020 - 06:24

"Ліверпуль" адарваўся ад "Манчэстар Сіці" ўжо на 19 ачкоў. У 24 матчах англійскай прэм'ер-лігі каманда Юргена Клопа атрымала 23 перамогі і аднойчы згуляла ўнічыю. Напярэдадні "Ліверпуль" выйграў у гасцях у "Вэст Хэма" — 2:0. Махамед Салах адкрыў лік на 35-й хвіліне з пенальці, пераможную кропку паставіў на 52-й Алекс Окслейд-Чэмберлен.

"Ліверпуль" упэўнена ідзе да чэмпіёнства. Футбольныя эксперты не бачаць, каб хто мог спыніць гэтую выдатную каманду.

liverpoolfc.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі