Літва замарозіла беларускія актывы на 9,5 мільёна долараў

28/12/2022 - 16:09
Супрацоўнікі МУС Літвы / vrm.lrv.lt

Актывы шасці юрыдычных і адной фізічнай асобы замарожаныя ў Літве. Агульная сума склал 9,457 мільёна долараў, паведамляецца на сайце МУС Літвы.

У расійскіх асоб фінансавыя службы Літвы замарозілі актывы на 77,88 мільёна еўра.

Міністр унутраных спраў Агне Білатайтэ 28 снежня наведала Службу па расследаванні фінансавых злачынстваў. Супрацоўнікі службы далі справаздачу аб праведзенай рабоце, а таксама паведамілі планы сваёй работы на 2023-27 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі