Літва пашырыла абмежаванні на гандаль з Калінінградскай вобласцю

11/07/2022 - 09:09
Калінінград / Zairon

Літва пашырыла абмежаванні на гандаль з Калінінградскай вобласцю, нягледзячы на папярэджанне Расіі, піша Reuters. Гаворка ідзе пра транспартаванне падсанкцыйных тавараў праз тэрыторыю Літвы з Расіі на тэрыторыю анклава.

Літва прыняла гэтае абмежаванне, бо сёння ўступілі ў сілу раней абвешчаныя санкцыі Еўрапейскага Саюза супраць Крамля.

Сярод тавараў, якія трапілі ў санкцыйны спіс у панядзелак, — бетон, драўніна, спірт і прамысловыя хімікаты на спіртавой аснове, цытуе Reuters прадстаўніка літоўскай мытні.

У пятніцу Расія папярэдзіла Літву і Еўрапейскі Саюз, што можа зрабіць "жорсткія захады", калі транзіт некаторых тавараў у Калінінград і з Калінінграда не адновіцца "найбліжэйшымі днямі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі