Літва можа ўвесці рэжым надзвычайнага становішча праз сітуацыю на мяжы Беларусі

08/11/2021 - 12:01
Агне Білатайтэ / Delfi.lt 

У сувязі з вялікай плынню мігрантаў на беларуска-польскай мяжы і пагрозы гэтай сітуацыі для Літвы Міністэрства ўнутраных спраў прапануе ўвесці ў Літве надзвычайнае становішча, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на кіраўніцу МУС краіны Агне Білатайтэ.

Паводле звестак розных крыніц, на мяжы Беларусі з Польшчай могуць знаходзіцца ад адной да пяці тысяч нелегальных мігрантаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, праз сітуацыю з мігрантамі на мяжы Беларусі з Польшчай Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы прыступіла да перадыслакацыі. Цяпер памежнікі праводзяць сустрэчы са штабам Узброеных сіл Літвы, узгадняюць свае дзеянні з паліцыяй і службай грамадскай бяспекі.

У панядзелак у Польшчы адбудзецца паседжанне антыкрызіснага штаба ўпраўлення з удзелам прэм'ер-міністра краіны Матэвуша Маравецкага. Паседжанне будзе прысвечанае сітуацыі на польска-беларускай мяжы, дзе з боку Беларусі раніцай у панядзелак з'явілася вялікая група нелегалаў-мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі