Літовец на грузавіку знёс асвятляльную мачту на МКАД (фота)

28/12/2015 - 10:39

Раніцай 28 снежня на 26-м км Мінскай кальцавой аўтадарогі літовец на фуры Volvo знёс асвятляльную мачту. Вадзіцель не саўладаў з кіраваннем падчас тармажэння. Мяркуецца, што з-за няправільна выбранай хуткасці. У выніку, грузавік вынесла з дарогі на абочыну, інфармуе БЕЛТА.

Кіроўца не пацярпеў, а аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі