Літаглядальніца Наста Карнацкая не выйшла на волю пасля 13 сутак арышту

30/05/2022 - 08:50

Пасля 13 сутак арышту на волю не выйшла літаглядальніца Наста Карнацкая, якая працавала прадавачкай кнігарні "Кнігаўка".

Дзяўчыну затрымалі разам з дырэктарам кнігарні, выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня пасля ператрусу ў кнігарні. Перад гэтым у кнігарню адбыўся "дэсант" праўладных прапагандыстаў, якім не спадабаліся выданні, якія там прадаваліся.

Янушкевіча асудзілі на 10 сутак, Карнацкую — на 13. Пасля заканчэння тэрміну арышту ніхто з іх на волю не выйшаў. Прысудзілі ім чарговыя адміністрацыйныя арышты ці пачалі крымінальную справу, невядома.

25 траўня ў тг-каналах выдавецтва "Янушкевіч" і падкаста "Белліт", які вяла Карнацкая, адначасова з'явіліся пасты са спасылкамі на праўладны канал АНТ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі