Лігу чэмпіёнаў плануюць аднавіць з 7 жніўня

19/04/2020 - 12:58

УЕФА абмяркуе на наступным тыдні план па аднаўленні розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, прыпыненага з-за пандэміі каранавіруса. Пра гэта паведамляе Football Italia.

Перанесеныя матчы ў адказ 1/8 фіналу прапануецца правесці 7-8 жніўня, а далейшыя гульні — кожныя тры дні з тым, каб фінал адбыўся 29 жніўня.

У Беларусі чэмпіянат краіны па футболе не быў спынены ці адменены — у адрозненне ад іншых краінаў Еўропы. У Вышэйшай лізе ўжо праходзяць матчы 5-га тура. Заўзятары на іх дапускаюцца свабодна — з кантролем тэмпературы перад уваходам на стадыён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі