Лідар "Дзецюкоў" выпусціў сольны альбом на вершы Караткевіча

02/05/2021 - 09:55

Лідар гарадзенскага гурта "Дзецюкі" Алесь Дзянісаў выпусціў сольны альбом "Леаніды вяртаюцца" на вершы Уладзіміра Караткевіча. Музыка перакананы, што альбом не будуць слухаць хіпстары, а трушныя панкі чарговы раз плюнуць у яго бок за здраду панкаўскім ідэям. 

"Скажуць: не хапае рэвалюцыйнага запалу. Скажуць: не хапае патрыятычнасці. Скажуць: зусім галавой паехаў))) Мне проста хацелася ВАМ даць трошкі цяпла і дабра", — вось так тлумачыць Дзянісаў зварот да Караткевіча. Па словах Алеся, ён не прэтэндуе на тое, што паклаў на музыку вершы паэта больш удала, чым яго калегі. 

"Няхай будзе найгорш! — згодны музыка. — Між тым, было б цікава, каб пагуляцца на падмурку таго матэрыялу, які я прэзентаваў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі