Лідар "ДНР" назваў забойства "Матаролы" аб'яўленнем вайны

17/10/2016 - 07:48

Лідар "ДНР" Аляксандр Захарчанка назваў забойства "Матаролы" (Арсенія Паўлава) аб'яўленнем вайны ўкраінскім бокам. Адзін з камандзіраў баевікоў у нядзелю быў узарваны ў ліфце свайго дома ў Данецку.  

Як інфармуе meduza.io, Захарчанка сказаў, што праводзяцца следчыя дзеянні з мэтай высветліць асобу выканаўцы забойства. У сваю чаргу іншы прадстаўнік "ДНР" Дзяніс Пушылін таксама ўсклаў адказнасць за гібель "Матаролы" на Кіеў. Ён дадаў, што гэта можа прывесці да чарговага абвастрэння сітуацыі на Данбасе.

Украінскія ўлады не прызнаюць дачыненне сваіх сілавікоў да забойства "Матаролы" (ён, дарэчы, быў у "чорным спісе" ЕС, абвінавачваўся Кіевам у вайсковых злачынствах). Яны выказваюць меркаванне, што ў "ДНР" адбываюцца "разборкі" паміж "палявымі камандзірамі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі