Лідар АГП Лябедзька перадаў кіраўніку МУС чысты аркуш паперы (відэа)

05/05/2017 - 10:55

Кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька наведаў прыёмную міністра ўнутарных спраў Ігара Шуневіча і перадаў яму чысты аркуш. 

Як распавёў апазіцыйны палітык у сацсетках, гэта была акцыя салідарнасці найперш з актывістам Аляксандрам Кабанавым з Брэстчыны. Яго затрымалі і асудзілі напярэдадні акцыі "чыстых аркушаў", якая прайшла ў Брэсце 1 траўня. Таксама, па словах Лябедзькі, гэта быў акт салідарнасці з іншымі затрыманымі і асуджанымі актывістамі ў Мінску, Гомелі, Магілёве. Напрыклад, ён згадаў гамельчука Васіля Палякова, якому прысудзілі 15 сутак за ўзняты на дазволенай першамайскай акцыі бел-чырвона-белы сцяг. 

Лябедзька заявіў, што гэты чысты аркуш паперы для Шуневіча — гэта прапанова напісаць рапарт аб адстаўцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі