Ліберальная фракцыя Еўрапарламента заклікае перагледзець адносіны з Беларуссю

29/03/2017 - 05:44

Ліберальная фракцыя ALDE Group (Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу) у Еўрапарламенце рашуча асудзіла жорсткае падаўленне акцыяў пратэсту ў Беларусі, паведамляе charter97.org са спасылкай на прэс-службу фракцыі

ALDE Group патрабуе ўвесці санкцыі супраць асобаў, вінаватых у падаўленні мірных акцый 25 сакавіка ў Мінску.

Сябра Еўрапарламента Ханс ван Баален, каардынатар групы ALDE ў Камітэце па замежных справах, згадаў пра масавыя арышты на мірнай акцыі пратэсту ў Мінску. "Калі Беларусь сапраўды хоча палепшыць свае сувязі з Захадам і зменшыць залежнасць ад Расіі, то яна павінна спыніць дзейнічаць падобным чынам у дачыненні да апазіцыі і пратэстоўцаў. А беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных", — заявіў еўрапарламентар.

Яго калега Петрас Аўштравічус канстатаваў, што гэта былі самыя жорсткія дзеянні ўладаў да бяззбройных грамадзянскіх асоб з 2010 года. Са шкадаваннем ён адзначыў, што рэпрэсіі пачаліся роўна праз год пасля рашэння Савета ЕС пра палітыку аднаўлення ўзаемадзеяння з афіцыйным Мінскам. Ён заклікаў Еўрасаюз прыпыніць фінансавую дапамогу беларускім уладам, а замест гэтага падтрымаць праеўрапейскія і дэмакратычныя сілы Беларусі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі