Леанід Кучук узгадніў кантракт з "Растовам"

05/06/2017 - 14:54

Беларускі трэнер Леанід Кучук цалкам узгадніў кантракт з расійскім футбольным клубам "Растоў", паведамляе "Матч ТВ".

Кучук 3 чэрвеня прылятаў у Растоў-на-Доне. Там прайшлі завяршальныя перамовы трэнера з кіраўніцтвам клуба.

Паведамляецца, што бліжэйшымі днямі ён падпіша двухгадовы кантракт з "Растовам".

Ад пачатку года Кучук трэніраваў украінскі футбольны клуб "Сталь". 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі