Латвія прапусціла праз мяжу з Беларуссю восем аўтамабіляў, якія чакалі з 31 ліпеня

02/08/2026 - 10:21

Мяжа была закрыта 31 ліпеня / Publicitātes foto

Пункт прапуску "Патэрніекі" на мяжы Латвіі з Беларуссю прапусціў восем аўтамабіляў, якія стаялі ў чарзе з 31 ліпеня. Для астатніх транспартных сродкаў пераход, вядомы з беларускага боку як "Грыгараўшчына", застаецца закрытым.

Дадайце Еўрарадыё ў свае крыніцы ў Google, каб бачыць нас там часцей!

Латвія закрыла аўтамабільную мяжу з Беларуссю ўвечары 31 ліпеня "па тэхнічных прычынах". Большасць аўтамабіляў з чаргі на той момант разъехаліся па суседніх памежных пераходах, аднак частка засталася на месцы. Кіроўцы і пасажыры, якім удалося перасекчы мяжу праз "Патэрніекі", правялі ў чарзе каля 26 гадзін.

Аб закрыцці мяжы 31 ліпеня ўвечары ў сацсетцы X паведаміў міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава.

Нагадаем, у апошнія месяцы ўчасціліся выпадкі нелегальнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы. Паводле даных памежнай службы, 29 ліпеня памежнікі прадухілілі 87 спроб незаконнага перасячэння, а з пачатку года — 8992.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі