Курсы долара і еўра ў Беларусі 19 ліпеня паменшалі

19/07/2017 - 13:02

19 ліпеня па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША пайшоў наніз — з 1,9521 да 1,9493 беларускага рубля, панізіўся і курс еўра — з 2,2480 да 2,2468 рубля. А вось расійская валюта ўмацавалася: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2921 беларускага (у аўторак — 3,2892). 

Як паведамляла Еўрарадыё, 18 ліпеня курс долара ЗША крыху павялічыўся — з 1,9513 да 1,9521 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,2331 да 2,2480 рубля.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі