Курс долара знізіўся, а расійскі рубель падаражэў

04/05/2019 - 12:56

Чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся ў суботу, 4 траўня. Па выніках гэтых таргоў курс долара знізіўся на 0,0051 рубля і склаў 2,109 рубля.

Курс еўра застаўся нязменны — 2,362. Курс расійскага рубля вырас на 0,0092 рубля і складае 3,2426 за 100 расійскіх рублёў.

У пятніцу, 3 траўня, курсы асноўных валют былі такія: долар — 2,1141 рубля, еўра — 2,362 рубля, расійскі рубель — 3,2334 рубля за 100 расійскіх рублёў.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі