Курс долара ў Беларусі 14 лютага зноў знізіўся

14/02/2018 - 11:50

У сераду, 14 лютага, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 1,9918 да 1,9901 беларускага рубля. Затое вырас курс еўра — з 2,4530 да 2,4618 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4560 беларускага (у аўторак — 3,4455).

У адносінах да кошыка валютаў курс беларускага рубля страціў 0,22%. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 13 лютага курс долара ЗША знізіўся — з 1,9959 да 1,9918 беларускага рубля, курс еўра падрос — з 2,4499 да 2,4530 рубля.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі