Куды ўлады “кацяць” беларускую журналістыку?

20/04/2018 - 11:54

19 красавіка Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла папраўкі ў закон “Аб СМІ”, якія жорстка рэгулююць камунікацыю ў інтэрнэце. Дакумент разглядалі без заўваг, прапанаваных незалежнымі экспертамі. Супраць прагаласавалі толькі двое дэпутатаў са ста прысутных.

20 красавіка ў Мінску праходзіць з’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў. Чым журналісцкая арганізацыя адкажа Міністэрству інфармацыі? Якія праблемы прадстаўнікі прэсы абмяркоўваюць у кулуарах з’езду? І ўвогуле, куды ўлады “кацяць” беларускую журналістыку, і ці не пераедзем мы хутка ў сусвет рамана-антыўтопіі “1984”?

Пра гэта размаўляем з кіраўніком юрыдычнага аддзела Беларускай асацыяцыі журналістаў Алегам Алеевым і журналістам, сябрам праўлення БАЖ Юрасём Карманавым.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі