Крывушэнка адрэагаваў на інтэрв’ю Дулуба Еўрарадыё

08/06/2017 - 15:42

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Ігар Крывушэнка адрэагаваў на інтэрв’ю галоўнага трэнера “Карпатаў” Алега Дулуба Еўрарадыё. Дулуб выказаўся наконт таго, што Крывушэнка сумяшчае пасаду ў зборнай і ў “Тарпеда-БелАЗ”. “На двух крэслах усядзець нельга — звалішся і з першага, і з другога. Гэта я выразна зразумеў”, сказаў футбольны спецыяліст.  

Крывушэнка ў чацвер падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што не адчувае страты раўнавагі. “Я адчуваю, што спадар Дулуб нацэліўся на адно з гэтых крэслаў”, — сказаў галоўны трэнер зборнай Беларусі.

9 чэрвеня на “Барысаў-Арэне” футбольная зборная Беларусі правядзе адборачны матч чэмпіянату свету з Балгарыяй. Пачатак у 21.45.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі