Джон Коўл і Кястуціс Будрыс / МЗС Літвы
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл прыляцеў у Вільню і сустрэўся 14 верасня з міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам, паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся вызваленне беларускіх палітвязняў, сітуацыя з бяспекай у рэгіёне і дзеянні рэжыму Лукашэнкі супраць Літвы і суседніх краін.
Будрыс падкрэсліў, што нягледзячы на вызваленні ў Беларусі застаецца вялікая колькасць палітвязняў, а рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці працягваюцца.
Таксама ён звярнуў увагу на падземныя тунэлі пад беларуска-літоўскай мяжой, якімі карыстаюцца мігранты для нелегальнага пераходу мяжы. "Такія добра абсталяваныя тунэлі не маглі б быць пабудаваны без дапамогі ці прынамсі ведама беларускіх уладаў. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, што мінскі рэжым працягвае выкарыстоўваць міграцыю як сродак ціску на Еўрапейскі Саюз і яго дзяржавы-чальцы", — падкрэсліў літоўскі міністр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут