Крычаўскія камунальнікі пачалі год з заяўкамі, не выкананымі з ліпеня

12/01/2024 - 18:40

ЖКГ, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У камунальных службах Крычава на 1 студзеня 2024 года заставалася каля 400 незакрытых заяваў ад грамадзян, піша "Крычаўскае жыццё".

Як паведаміла кіраўніца мясцовага аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ірына Такмакова, на 1 студзеня на выкананні знаходзіліся 394 заяўкі. Прычым 372 з іх мелі статус "Выканана з парушэннем тэрміну", а парушэнне тэрміну больш чым на месяц мелі 310 заявак.

Чыноўнікі звярнулі ўвагу, што сярод нявыкананых заявак ёсць скаргі на непрыбраны снег, які паспеў ужо растаяць. Выявілася, што ёсць нават заяўкі, пададзеныя ў ліпені 2023-га і дагэтуль не выкананыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі