"Крумкачы" сабралі на рэабілітацыю Юрыя Турэйкі больш за 10 тысяч рублёў

23/06/2022 - 11:00

“Крумкачы” сабралі на рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара каманды Юрыя Турэйкі больш за 10 тысяч рублёў. За тыдзень збору квіткі на дабрачынны матч з “Іслаччу” набылі 626 чалавек. Усе сродкі пойдуць сям’і Юрыя.

“Мы яшчэ раз пераканаліся ў сіле слова і  — што побач з "Крумкачамі" знаходзяцца людзі, якія заўсёды гатовы адгукнуцца на просьбу, якія гатовы дапамагчы і падтрымаць!” — расчулена кажуць у клубе.

Калі вы хочаце далучыцца да акцыі і дапамагчы Юрыю — квіткі на дабрачынны матч можна набыць да канца тыдня.

Як распавядала Еўрарадыё, у Юрыя Турэйкі паўтара месяца таму проста на матчы, які ён каментаваў, здарыўся інсульт. Са стадыёна яго забрала "хуткая". У бальніцы здарыўся яшчэ адзін інсульт, а пасля — інфаркт. Два тыдні Турэйка быў у коме, месяц — у рэанімацыі. Каманда вырашыла зрабіць матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі з "Іслаччу" дабрачынным і перадаць грошы сям'і Турэйкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі