Крауд-платформа MolaMola запусцілася ва Украіне

01/07/2020 - 14:57

Краўд-платформа MolaMola запусцілася ва Украіне. Пра гэта абвясціў яе сузаснавальнік Антон Матолька.

Платформа "для хуткага збору сродкаў для вырашэння праблем і рэалізацыі ідэяў" працуе па адрасе molamola.io. Ёсць версіі на ўкраінскай і рускай мовах. Першыя праекты: інфастэнды для экасцяжынкі, "Сцяна Памяці" на могілках у Кіеве, коцікі ў аэрапорце Дняпра.

Калі ёсць карта ўкраінскага банка, там можна збіраць і на беларускія праекты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі