Кракаўскі стралок памёр у шпіталі

09/11/2026 - 09:58

Міхал Аксіньскі / фота з яго акаўнту ў Х

Малады чалавек, які 7 лістапада адкрыў агонь на вуліцах Кракава, памёр у шпіталі. Пра гэта ў панядзелак зранку паведаміла малапольская паліцыя, перадае onet.pl.

У СМІ называюць імя стралка — гэта 24-гадовы Міхал Аксіньскі. У выніку яго нападу загінулі шэсць чалавек — чатыры жанчыны і двое мужчын. Пры пагоні за ім былі параненыя два афіцэры паліцыі. Пазней у кватэры ў Астраўцы-Свентакшыскім знайшлі забітымі яго бацькоў і сястру.

Малапольскі ваявода Кшыштаф Кленчар у тэлеэфіры сказаў, што малады чалавек памёр у панядзелак у 4:30 раніцы. Перад гэтым яму зрабілі тры аперацыі.

У бальніцах застаюцца 15 пацярпелых. "Для 14 з гэтых людзей стан ацэньваецца як стабільны. У выпадку аднаго з пацярпелых, гаворка ідзе пра супрацоўніка паліцыі, які прымаў непасрэдны ўдзел у затрыманні злачынца, стан па-ранейшаму цяжкі. Учора ён быў выведзены з комы. Пра яго добра клапоцяцца", — паведаміў ваявода.

Другі з параненых паліцыянтаў таксама застаецца ў бальніцы. Яго стан характарызуецца як стабільны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі