Кожная дзявятая кампанія ў ПВТ — стратная

28/08/2019 - 06:06

11,5% кампаній у Парку высокіх тэхналогій у 2018 годзе былі стратнымі. Гэта кожная дзявятая кампанія. Такія звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта апублікаваў эканаміст Леанід Фрыдкін

Для параўнання: за 2017 год доля стратных кампаній у ПВТ складала толькі 3%. 

Тым не менш чысты прыбытак кампаній — рэзідэнтаў ПВТ за 2018 год склаў 723,9 мільёна рублёў. А чыстыя страты стратных фірмаў склалі 9,035 мільёна рублёў. 

Агулам за мінулы год у ПВТ налічвалася 454 кампаніі-рэзідэнты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі