"Коммерсант" у адкрытую троліць Лукашэнку

12/12/2020 - 13:15

Расійская газета "Коммерсант" зноў вырашыла патроліць Аляксандра Лукашэнку. Шмат жартаў пра яго дазволіў сябе "прэзідэнцкі" карэспандэнт Андрэй Калеснікаў.

Прыводзім цытату ў тэксту:

Усе мы ведаем, — працягнуў Аляксандр Лукашэнка, — асабліва Беларусі гэта знаёма, што Арменія перажывае няпросты перыяд.

Гэта значыць, што Нікола Пашыняна ў Арменіі зрынаюць гэтак жа, як і яго, Аляксандра Лукашэнку, у Беларусі.

І дазвольце, — скончыў ён, — ад усіх удзельнікаў нашага пасяджэння пажадаць вам поспехаў у гэтай няпростай барацьбе!

І ўсе мы вельмі здзівімся, калі яны абодва яе не прайграюць.

У такім жа духу ўвесь рэпартаж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі