"Коммерсант": Лукашэнка цяжэй за ўсіх астатніх падымаўся па прыступках

29/12/2021 - 18:06

Падчас нефармальнага саміту кіраўнікоў краін СНД Аляксандр Лукашэнка выглядаў не вельмі здаровым. Пра гэта піша журналіст расійскага выдання "Коммерсант" Андрэй Калеснікаў.

"Ён, між іншага, доўга і цяжка, цяжэй за ўсіх астатніх, падымаўся па прыступках (іх было восем-дзесяць). Доўга і цяжка. І я нават падумаў, што размовы пра тое, што ў яго праблемы з суставам, магчыма, не пазбаўленыя падставы. І як жа ён тады будзе на наступны дзень гуляць у хакей? Якім партнёрам стане для Уладзіміра Пуціна (а яны, паводле звестак "Коммерсанта", павінныя гуляць у адной камандзе)", — апісвае ён прыезд беларускага кіраўніка.

Зрэшты, згуляць у хакей 29 снежня Лукашэнка ўсё-ткі здолеў. І сапраўды гуляў у адной камандзе з Пуціным. Сваіх сапернікаў яны перамаглі (хто б сумняваўся!) з лікам 18:7.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі