Коля Лукашэнка — у спісе "адораных студэнтаў" і атрымаў "стыпендыю прэзідэнта"

31/07/2023 - 11:00

Мікалай Лукашэнка паміж Мінскам і Пекінам / kommersant.ru

Мікалай Лукашэнка трапіў у спіс "адораных навучэнцаў і студэнтаў" і атрымаў "стыпендыю прэзідэнта". Дакумент 25 ліпеня зацвердзіў яго бацька Аляксандр Лукашэнка. Стыпендыя разлічана на другі семестр 2022/2023 навучальнага года і складае штомесяц 186,97 рубля.

У рашэнні згадваецца, што Мікалай Лукашэнка — студэнт 1 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У чэрвені ў інтэрв'ю расійскай прапагандысцы Вользе Скабеевай Аляксандр Лукашэнка сказаў, што малодшы сын навучаецца ў Пекінскім універсітэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі