Колькасць палітвязняў вырасла да 876 чалавек

19/11/2021 - 16:07

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек асуджаных за акцыі пратэсту, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Міхаіл Хаванскі асуджаны судом Нясвіжскага раёна за гвалт супраць міліцыянта на адзін год папраўчай калоніі;

Генадзь Смірноў асуджаны судом Ляхавіцкага раёна за супраціў міліцыянту і абразу прэзідэнта на два гады і шэсць месяцаў папраўчай калоніі;

Галіна Гарацкевіч асуджаная судом Кастрычніцкага раёна горада Гродна за ўдзел у мірным сходзе і супраціў гвалту пры яго разгоне да трох гадоў "хіміі".

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна перагледзець прысуды гэтым палітвязням "пры выкананні права на справядлівы судовы разгляд", а таксама вызваліць іх з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд.

Пад заяваў пакінулі подпісы праваабарончы цэнтр "Вясна", "Прававая ініцыятыва", Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Lawtrend.

У Беларусі цяпер 876 прызнаных палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі