Колькасць ахвяраў каранавіруса перавысіла 2000 чалавек

19/02/2020 - 06:40

За мінулыя суткі ў Кітаі зарэгістраваныя 1749 новых выпадкаў захворвання на каранавірус. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт па ахове здароўя КНР. 

Ад пнеўманіі, выкліканай каранавірусам, памёрлі 2004 чалавекі. За мінулыя суткі памёрлі 136 чалавек, прычым 116 з іх ва Ухані. 

Агулам было зарэгістравана 74 185 пацверджаных выпадкаў захворвання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі