Турнір у Рыме / twitter.com/WTA/
Беларускага паўфінала на тэнісным турніры ў Рыме не будзе. Амерыканка Даніэль Колінз (15-я ў сусветным рэйтынгу) ў матчы 1/4 фіналу выйграла ў Вікторыі Азаранка (24) — 6:4, 6:3. У паўфінале яна сустрэнецца з Арынай Сабаленка (2), якая ў сераду абыграла Алену Астапенка (10) з Латвіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут