Кныровіч: у словах “беларус беларусу беларус” — наша нацыянальная ідэя

27/01/2022 - 07:52

27 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч.


Беларусы, беларускае грамадства “сталі дарослымі”, ім не патрэбны той, хто ведае, як правільна, куды мы мусім рухацца і што мусім рабіць — мы здольныя самі вырашаць свой лёс, перакананы Аляксандр Кныровіч. 


Пра тое, як захаваць здабытыя ўзаемапавагу і жаданне самім вырашаць лёс свой і сваёй краіны, як нам не трапіць у палон да “Лукашэнкі 2.0” і як растлумачыць грамадству ўзаемасувязь Беларусі спрадвечнай і новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Кныровічам

Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі