Кітайскім камуністам забаранілі гуляць у гольф

23/10/2015 - 05:28

Камуністычная партыя Кітая абнавіла кодэкс паводзінаў сваіх сябраў. Цяпер ім забаронена гуляць у гольф, мець “непрыстойныя сэксуальныя стасункі” і аб’ядацца.

Кодэкс абавязвае камуністаў “падзяляць грамадскія і асабістыя інтарэсы, ставіць грамадскія інтарэсы на першае месца і працаваць самааддана”. Пры гэтым партыйцы павінны весці сціплы лад жыцця і пазбягаць празмернасцяў.  

Ёсць меркаванне, што за гульнёй у гольф кітайскія чыноўнікі дамаўляюцца аб незаконных здзелках. Па інфармацыі партыйнай дысцыплінарнай камісіі, адзін з былых паліцэйскіх начальнікаў, злоўленых на карупцыі, захапляўся гольфам, а намеснік мэра аднаго з гарадоў гуляў у гольф у працоўны час, пішуць замежныя СМІ.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі