Кітайскі футбольны фанат памылкова разбіў галаву лідару сваёй каманды

19/12/2015 - 07:37

Кітайскі футбольны фанат памылкова разбіў галаву лідару сваёй каманды. Інцыдэнт адбыўся пасля матча паміж “Ляанінам” і “Сіньцзянам”. Адзін з заўзятараў хацеў трапіць піўной пляшкай у гульца сапернікаў, але прамахнуўся і трапіў у зорку “леапардаў” Гуа Айлуна.

Мяркуючы па тым, што твар футбаліста быў заліты крывёй, траўма была сур’ёзнай. Гуа Айлуна шпіталізавалі.

Відэазапіс інцыдэнту трапіў на YouTube.

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі