Кітаец расплаціўся за аўто дробяззю, грошы лічылі цэлыя суткі

24/01/2016 - 10:51

Жыхар кітайскай правінцыі Шаньдун расплаціўся за набыты аўтамабіль коштам 52 тысячы юаняў (6,3 тысячы долараў) дробяззю наміналам у 1 юянь і меней. Супрацоўнікам аўтасалона спатрэбіліся суткі, каб падлічыць суму, паведамляюць замежныя СМІ. 

Мужчына прыйшоў у аўтасалон у другой палове дня 22 студзеня, а падлік сумы за аўтамабіль, у якім удзельнічалі 15 супрацоўнікаў, быў завершаны толькі 23 студзеня. Пакупнік патлумачыў, што прадае поліэтыленавыя пакеты, а большасць людзей плацяць за іх дробнымі. Ён спрабаваў абмяняць грошы на банкноты большага наміналу, але яму адмовілі ўсе банкі.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі