Кірыенка зноў выказаўся пра беларускую мову: Проста лічу, што яна мёртвая

03/05/2016 - 11:38

Лепшы велагоншчык Беларусі, чалец брытанскай каманды Sky Procycling Васіль Кірыенка працягвае выказвацца на тэму беларускай мовы. У нядаўнім інтэрв'ю Радыё Свабода ён назваў яе "мёртвай", сказаў, што на ёй "практычна ніхто не размаўляе", а яму цікавей вывучаць мову баскаў. У адказ на гэтыя яго словы беларускамоўная іспанка Анхела Эспіноса назвала Васіля Кірыенку "ідыётам на ровары".

У інтэрв'ю газеце "Народная воля" Кірыенка заявіў, што абураны агрэсіяй і абразамі, якія з'явіліся на форумах пасля яго выказвання пра беларускую мову. Але падаваць у суд ён не збіраецца, бо хоча быць вышэй тых, хто на яго "накінуўся". Велагоншчык сцвярджае, што ні абражаў ні мову, ні людзей, папярэдзіў: "прабачце, калі кагосьці пакрыўджу". Сваёй роднай мовай ён называе рускую, беларускай ён нідзе не карыстаецца. Васіль Кірыенка кажа, што з дзяцінства на беларускай мове "амаль ніхто з беларусаў не размаўляе". А сам ён за 34 гады жыцця "нідзе не сустракаў у размове мову". "Проста лічу, што беларуская мова — мёртвая", — зноў паўтарае спартсмен. Пры гэтым яго дачка "на мінулым тыдні атрымала дзясятку па беларускай мове".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі