Кіроўцу, які збіў у Магілёве дзіця і выйшаў па амністыі, вярнулі ў калонію

03/10/2024 - 06:26

Смяротная аварыя адбылася 24 студзеня, дзіця загінула на месцы / @uvdmogilev / @uvdmogilev

Кіроўца, які збіў на пешаходным пераходзе дзіця ў Магілёве і праз паўгода выйшаў па амністыі, зноў знаходзіцца ў калоніі. Гэта паведамілі ў сацсетках бацькі хлопчыка.

Аварыя адбылася ў студзені, дзіця загінула на месцы. Хлопчык вяртаўся са школы дадому. Віноўніка аварыі прыгаварылі да 5 гадоў калоніі-пасялення, але ў жніўні сям'я даведалася, што мужчына знаходзіцца на волі. Пры тым, што да гэтага смяротнага ДТЗ мужчыну пяць разоў пазбаўлялі правоў кіроўцы, у тым ліку двойчы — за язду ў нецвярозым стане. Падставай для прымянення амністыі стала наяўнасць у вадзіцеля анкалагічнага захворвання.

Бацькі хлопчыка напісалі заяву ў пракуратуру, схадзілі на прыём да кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Ігара Сяргеенкі і распавялі аб сваёй сітуацыі ў сацсетках. У выніку пастанова аб амністыі была перагледжана. Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла дыягназ вадзіцеля і аказалася, што яго захворванне не з'яўляецца падставай для прымянення закона аб амністыі. Цяпер ён ужо адбывае пакаранне ў калоніі ў Горках.

Сям'я Новікавых падзякавала ў тым ліку блогерам, якія прыцягнулі ўвагу да іх праблемы і дапамаглі дабіцца справядлівасці.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі