Кіраўніка бабруйскага клуба “Патрыёт” Міхалькова выпусцілі на волю

18/05/2017 - 13:28

Кіраўнік бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў выйшаў на волю. Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт "Вясна"

Мікалая Міхалькова, як і яго сына Яна, затрымлівалі па гучнай "справе патрыётаў". Абодвух Міхальковых вінавацілі ў падрыхтоўцы асобаў да масавых беспарадкаў. Яна выпусцілі з-за кратаў 29 красавіка.

Паводле інфармацыі "Вясны", Міхалькоў-старэйшы заставаўся апошнім з фігурантаў справы, якому выстаўлялі абвінавачанне толькі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Яму не выстаўлялі абвінавачанне ў стварэні незаконнага ўзброенага фармавання. 

Мікалая Міхалькова затрымалі 24 сакавіка. Спярша яго трымалі ў СІЗА КДБ, потым перавялі ў СІЗА №1 МУС. 

За кратамі застаюцца 17 фігурантаў "справы патрыётаў". 16 чалавек звязваюць з дзейнасцю былой арганізацыі “Белы легіён”, 17-ы — актывіст аргкамітэта сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Сяргей Кунцэвіч.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі