Кіраўнік Зімбабве Роберт Мугабэ сышоў у адстаўку

21/11/2017 - 16:06

Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ сышоў у адстаўку. Пра гэта, як інфармуе РБК са спасылкай на Reuters, паведаміў спікер парламента. Дарэчы, у парламенце тым часам праходзілі слуханні пра імпічмент 93-гадовага кіраўніка дзяржавы.

Некалькі дзён таму з'явіліся паведамленні, што ўладу ў краіне ўзялі вайскоўцы і адхілілі Мугабэ. Потым з краіны прыходзілі супярэчлівыя звесткі.

Нагадаем, што Мугабэ з'яўляўся прэзідэнтам Зімбабве з 31 снежня 1987 года. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі