Кіраўнік ГУБАЗіК: мы гуманна ўжывём зброю да іх, у тым ліку агнястрэльную

16/10/2020 - 14:38

"Мы гуманна ўжывём зброю да іх, у тым ліку агнястрэльную", — так палкоўнік Мікалай Карпянкоў, начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК), выказаўся пра ўдзельнікаў пратэстаў. 

Карпянкоў падчас сёлетніх пратэстаў найбольш праславіўся тым, што сам выбіваў шкляныя дзверы ў кавярні ў цэнтры Мінска. 

У інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" ён заявіў: "Самых востракапытных мы з вуліц прыбярэм".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі