Кіраўніца МВФ: мы не збіраемся больш вылучаць грошы беларускаму рэжыму

18/02/2022 - 15:38

Міжнародны валютны фонд больш не плануе вылучаць грошы беларускаму рэжыму. Пра гэта кіраўніца МВФ Крысталіна Георгіева запэўніла Святлану Ціханоўскую падчас гутаркі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. 

Яны абмеркавалі вылучэнне мільярда долараў Беларусі "для барацьбы з каранавірусам", паведамляе тэлеканал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Па словах Ціханоўскай, гэтыя грошы, хутчэй за ўсё, пойдуць на рэпрэсіі, а не на дапамогу людзям. Яна заклікала МВФ заблакаваць гэтыя сродкі і пераканацца, што ў будучыні беларускі рэжым не зможа злоўжываць механізмамі міжнароднай дапамогі.

Таксама Ціханоўская паведаміла Георгіевай, што пасля пераменаў Беларусь разлічвае на дапамогу МВФ — як фінансавую, так і экспертную.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі