Кінакампанія Soni Pictures выража з новага фільма сцэны з Кевінам Спейсі

09/11/2017 - 08:24

Кінакампанія Soni Pictures выража з новага фільма сцэны з Кевінам Спейсі. Прычына — скандал вакол вядомага амерыканскага акцёра. Як інфармуе сайт variety.com, гаворка ідзе пра фільм “Усе грошы свету”, прэм’ера якога ў ЗША запланавана на 22 снежня. Мяркуецца, што ў бліжэйшыя тыдні будуць наноў знятыя ўсе сцэны, у якіх прысутнічае Спейсі. Яго заменіць канадскі акцёр Крыстафер Пламер.

Як інфармавала Еўрарадыё, нядаўна акцёр Энтані Рэп абвінаваціў Кевіна Спейсі ў тым, што той яго спрабаваў спакусіць, калі яму было 14 гадоў. Пазней з’явіліся і новыя падобныя абвінавачанні. Спейсі прызнаўся, што ў яго былі адносіны з мужчынамі. З-за скандалу апынуўся пад пытаннем яго ўдзел у папулярным серыяле “Картачны домік”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі