Хакера з Беларусі прысудзілі да 16 гадоў турмы ў ЗША

08/08/2026 - 14:06

Максім Сальнікаў быў стваральнікам і адміністратарам праграмы-вымагальніка Ransom Cartel / x.com/NCA_UK

Грамадзяніна Беларусі прысудзілі ў ЗША да 16 гадоў пазбаўлення волі за кібермахлярства. 40-гадовы Максім Сільнікаў прызнаны вінаватым у змове з мэтай здзяйснення злачынстваў супраць ЗША, змове з мэтай здзяйснення махлярства з выкарыстаннем электронных сродкаў сувязі і крадзяжы асабістых даных пры абцяжарваючых акалічнасцях, паведамляе пракуратура Усходняй акругі Вірджыніі.

Як паведамляе пракуратура, беларус быў стваральнікам і адміністратарам праграмы-вымагальніка Ransom Cartel. З 2021 па 2023 год пры дапамозе гэтай праграмы былі атакаваныя мінімум 18 кампаній па ўсім свеце, у тым ліку ў ЗША. Хакеры выкрадалі дадзеныя і патрабавалі грашовых выплат у абмен на ключ для разблакіроўкі выкрадзеных даных альбо за абяцанне не публікаваць даныя ахвяры.

Дзейнасць Ransom Cartel была спынена ў ліпені 2023 года пасля арышту Сільнікава. Яго затрымалі ў Іспаніі, а ў 2024 годзе экстрадавалі з Польшчы ў ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі