КДБ затрымаў жанчыну, чыя камера зафіксавала выбух расійскага дрона

04/10/2024 - 10:25

Штурм дома ў Калінкавічах / тг-канал сілавікоў

Супрацоўнікі КДБ і ГУБАЗіК затрымалі жыхарку Калінкавічаў. Камера яе дома, хутчэй за ўсё, зафіксавала выбух расійскага дрона.

Пра тое, што зранку 3 кастрычніка каля Калінкавічаў мог выбухнуць расійскі дрон, паведамляў тг-канал "Беларускі Гаюн". Пазней у мясцовых чатах з'явіўся відэазапіс з камеры вонкавага назірання прыватнага дома. Камера ў 4:54 раніцы зафіксавала гук палёту і выбух. Відэа шырока разышлося ў інтэрнэце і сацсетках.

4 кастрычніка сілавікі апублікавалі відэа, як яны ўрываюцца на падворак прыватнага дома і затрымліваюць людзей. Яны кажуць, быццам жыхарку Калінкавічаў затрымалі за супрацу з "экстрэмісцкімі рэсурсамі". Жанчыне пагражаюць крымінальным пераследам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі