КДБ залічыў да "тэрарыстаў" яшчэ пяць чалавек

05/12/2022 - 16:56
Юрый Зянковіч на судзе / БЕЛТА

Камітэт дзяржаўнай бяспекі дадаў яшчэ пяць імёнаў у спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці", паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Цяпер у гэтым пераліку 968 чалавек, з іх 222 — беларусы.

У спіс дадаліся юрыст Юрый Зянковіч, асуджаны па "справе змоўшчыкаў", сацыяльная актывістка Анастасія Кухта, супрацоўнік EPAM Андрэй Гарун, а таксама Ілля Смалюга і Таццяна Колас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі